Як палепшыць якасць навучання? Карысныя парады ад выкладчыкаў

Як палепшыць якасць навучання? Карысныя парады ад выкладчыкаў

Кожны чалавек назапашвае вопыт шляхам уласных дзеянняў, спроб і памылак. А дзякуючы правільным парадам можна атрымліваць вопыт як мінімум з меншай колькасцю промахаў.

Прапаную топ парад ад выкладчыкаў факультэта гуманітарыстыкі і моўных камунікацый, як палепшыць якасць навучання ва ўніверсітэце.

Віталь Феліксавіч Падстаўленка, кандыдат філалагічных навук, дацэнт:
Хачу параіць усім студэнтам – развівацца! Развівацца ва ўсіх планах, ва ўсіх аспектах, бо калі далей вы пойдзеце працавать, то вам давядзецца многія свае таленты праяўляць.
Таму падчас студэнцтва трэба навучыцца і чытать выразна, і спакойна выступаць перад публікай, і зацікаўліваць суразмоўцу добрымі і глыбокімі думкамі, і наогул быць цікавым чалавекам!
Таму развівацца – вельмі важна для кожнага!

 

Галіна Канстанцінаўна Семянькова, кандыдат філалагічных навук, дацэнт:
Галоўныя парады кожнаму студэнту:
1. Рыхтавацца да практычных, бо тады будзе лягчэй рыхтавацца да залікаў і экзаменаў, частка матэрыялу будзе ўжо засвоена.
2. Старацца разабрацца ў сутнасці з’явы, а не зазубрываць бяздумна.
3. Карыстацца нагляднымі дапаможнымі матэрыяламі – схемамі, табліцамі, графікамі, малюнкамі.
4. Чытаць услых, бо так працуе не толькі зрокавая памяць, але і слыхавая.

 

Алена Сяргееўна Дзядова, кандыдат філалагічных навук, дацэнт:
У аснове паспяховай працы студэнта ляжыць «прыклад». Прыклад у асобе выкладчыка, аднагрупніка, аднакурсніка. У прыклад трэба браць не таго, хто ідзе ззаду, а таго, хто ідзе хаця б на крок наперадзе. Ісаак Ньютан гаварыў так: «Пры вывучэнні навук прыклады не менш важныя за правілы». Сучасныя студэнты, каб мець добрыя прафесійныя кампетэнцыі, павінны не толькі набыць тэарэтычныя веды, але і на аснове ведаў сфарміраваць базавыя ўменні і навыкі. Гэта можна зрабіць толькі ў выпадку высокага ўзроўню самаарганізаванасці. Далёка не ўсё выкладчыкі паспяваюць выкладаць на лекцыях. Вышэйшая адукацыя таму і вышэйшая, што студэнты павінны шмат працавать самастойна.

Сярод выказаных думак педагогаў прагледжваецца адна агульная: «Студэнт павінен працавать і развівацца не толькі ва ўніверсітэце». Таму прапаную пералік сайтаў, якія могуць дапамагчы студэнтам на шляху самаадукацыі.

  • Trello – сайт, які дапамагае арганізаваць што заўгодна. Складайце спісы спраў і ідэй, індывідуальныя планы развіцця і г.д. Афармляйце іх у выглядзе картак і пераносьце на дошкі, якія таксама можна ствараць. Шмат цікавых ідэй, каб арганізаваць свой час і свае думкі.
  • Coursera – гэта праект у сферы масавай анлайн-адукацыі, заснаваны прафесарамі Стэнфардскага ўніверсітэта. У яго межах існуе праект па публікацыі адукацыйных матэрыялаў у інтэрнэце ў выглядзе анлайн-курсаў.
  • EdX – амерыканскі правайдэр анлайн-курсаў (МООС), створаны Гарвардам і Масачусецкім тэхналагічным інстытутам.
  • Newsdo.vsu.by – сайт нашага універсітэта, на якім можна перачытать або ўбачыць упершыню патрэбныя вам лекцыі, многія метадычныя дапаможнікі і падручнікі ў электронным фармаце.

У Інтэрнэце існуе шмат карысных платформаў. Галоўнае – мець жаданне дазнавацца новае і вучыцца падзяляць карысную і бескарысную інфармацыю.

Чалавек, які хоча быть адукаваным, не абмяжоўваеца сценамі ўніверсітэта. Важна зразумець, што выкладчык таксама калісьці быў студэнтам, якому было шмат чаго незразумела, і паслухаць парады мудрага чалавека, які дзеліцца набытым вопытам. Таму развівайцеся і слухайце парады разумных людзей!

Аўтар Улада Маісеева, студэнтка 2 курса
факультэта гуманітарыстыкі і моўных камунікацый

+1
10
+1
2
+1
0
+1
0
+1
0