Цяга да паэзіі заўсёды прысутнічала ў адукаваным грамадстве. Многія з нас спрабавалі пісаць вершы на розныя тэмы: прырода, каханне, Радзіма. У наш час мала каго здзівіш тым, што ты паэт. Гэта захапленне стала такім жа папулярным, як музыка і спорт. Але не кожны аўтар натхняецца багаццем роднай мовы. Рэдакцыя VSU Online прэзентуе ўсім неабыякавым да паэзіі і роднай мовы падборку вершаў студэнтаў ВДУ, напісаных на беларускай мове.
Канец лету
Гукаюць удалечы
Мае таемныя мары,
Вечар сціскае плечы
Прыгожымі робіць твары.
Я нібыта паветра,
Яблыкау пах прымаю,
Прыехала я на лета
І восені не чакаю.
Зрабілася сумнай, як снежань,
І сэрца ў грудзях сціскае,
Дзе таленту схована вежа,
Дзе вока фарбу шукае.
Робяцца цёмнымі рукі
І ногі ўсё больш мяшаюць,
Вабяць лясныя гукі ,
Але да сябе не прымаюц.
Зноў аднімаюцца ногі,
Нібыта яны мне чужыя,
Нібыта німа падлогі,
Сябры ўсе нерадныя.
А на сэрцы вялікая жальба,
Нават ён не зразумеў,
І з усякага краю ганьба,
Як чырвонага пеуня спеў.
Наталля Дагiль, ХГФ
***
Хочаш, я палічу ўсе зоркі, плянеты?
Скажу, што яны не маюць сэнсу без цябе?
Бо зараз мала хто позірк адводзіць —
Не, не ад самалётаў і неба —
А ад самога сябе.
І не трэба раскідвацца словамі,
Што «вечныя мы
І не загінуць сапраўднаму сэрцу».
Бо з самага пачатку ведаем,
Што нічога ад нас не застанецца.
Ад нас — нічога.
Ад пачуццяў — усё.
Успаміны не знікаюць.
Мы выкідваем іх праз акно.
Ты застанься, калі ласка, смелай.
І не губляй шчырасці і раўнавагі.
Хочаш, я палічу ўсе зоркі, плянеты?
Скажу, што дачыненне да іх маем?
Лiзавета Ежгурова, ФЛФ
***
Буду я хадзіць па свету,
Усё жыццё цябе шукаць,
Каб ты ведала,што гэта,
Я жыццё магу аддаць.
Каб ты ведала, што я ўжо,
Буду сны з табою сніць,
Ты, як бацькаўшчына наша,
Так і хочацца любіць.
І калі ў твае я вочы,
Пагляджу як у азёры,
Я як непаседа-хлопчык,
К табе хоча ,як на мора.
Цёплых слоў табе ў ранку,
Я хачу так расказаць,
Як матуля калыханкай,
Можа дзетак забаўляць.
Як у поле каласы,
Я ласкаю і мілую,
Тваё цела,валасы,
Як дзіця сваё шкадую.
Як дачку да цела,грудзяў,
Я цябе так прытулю,
Як каханыя ўсе людзі,
Кажуць цёплае: люблю.
І што больш немалаважна,
Ты — дзяўчына, беларуска,
І калі ты штосьці кажаш,
Я цалую твае вусны.
Марк Цыганкоў, ФЛФ
***
Рукі працягні да сонца,
Удыхні паветра ў грудзі:
Можна так стаяць бясконца,
Усміхаючыся людзям,
Але лепш накіравацца
Ў таямнічыя прасторы,
Каб даведацца, спаткацца
З доляй, з лёсам, шчасцем, горам,
Каб самому здагадацца,
Для чаго жывеш на свеце,
Каб спяваць, любіць, смяяцца,
Песціць краскі, слухаць вецер,
Яшчэ болей закахацца
Ў той куток, што сэрцу мілы,
І адчуць, як казытацца
За плячыма сталі крылы.
Ірына Радзiхоўская, ФЛФ
***
Які цудоўны гэты свет
Люблю жыццё напоўненае цудам.
А дзе яно? Яно паўсюды.
Глядзі, як ручаек гуляе,
Нібыта з намі размаўляе.
А там, на бэзавай гамніцы
Сядзяць-калышацца сініцы,
На лузе конікі стракочуць,
З намі яны вітацца хочуць,
А ветрык зашумець баіцца:
Ні з кім не хоча ён сварыцца.
Там толькі з кветачкі на кветку,
Нектар збіраюць па палеткам.
Усе складаюць шчыра соты,
Складаная ў іх работа.
За ўсім за гэтым назіраю,
Я ціха песню напяваю.
Ніякі гэта не сакрэт,
Які цудоўны гэты свет!
Аліна Карпызіна, ФЛФ