Редакция газеты «Мы і час», преемник университетской газеты «Наша жизнь», с 1996 года подготовила почти 400 номеров, в каждом из которых были свои герои и репортажи, опросы и интервью, зарисовки и очерки. В уникальном проекте «Мой университет: 110 историй» любимый вуз с юбилеем поздравляют все те, кто в свое время был героем публикаций в университетских изданиях.
С любовью в адрес ВГУ – Сергей Яковлев, Ирина Самотой, Ольга Коноплич, Татьяна Разумейко, Вячеслав Шайнуров, Иван Мартинкевич.
Сергей Яковлев,
заведующий кафедрой русского языка как иностранного:
– Вся моя жизнь связана с университетом. Сюда я пришел 17-летним абитуриентом, а в декабре этого года уже собираюсь выходить на пенсию. Университет сформировал меня как личность, дал знания и любимую профессию. Конечно, огромную роль в моей судьбе сыграли преподаватели. Филологический факультет тогда был молодой (мы – это третий набор), маленький (набирали только две группы, одна по специальности «Русский язык и литература», а вторая – «Белорусский язык и литература»). Все студенты знали друг друга и дружили. Наши преподаватели тоже были молодыми и красивыми. Анна Михайловна Мезенко научила нас работать, Леонид Михайлович Вардомацкий сумел сформировать интерес к языкознанию. С удовольствием мы слушали лекции Яна Людвиковича Лапина, а английский язык, который преподавала нам Клара Николаевна Сенкевич, до сих пор помогает мне в работе.
Университет – это мои коллеги, друзья, долгие годы работы, которые пролетели очень быстро. Если бы меня спросили: «Хотите ли вы что-нибудь поменять в своей жизни?» – я бы ответил отрицательно.
Мы работаем ради студентов. Не все ребята одинаковые, но среди них встречаются такие, которые могут то, что я, думаю, не смог бы достичь никогда. Представьте себе, что за один год вы должны освоить арабский язык и идти слушать лекции в Багдадский университет. Это как? И если в судьбе моих студентов я оставил свой след, то думаю, что жизнь прожил не зря. Ведь мои ученики сейчас живут практически на всех континентах.
Желаю университету быть большим, хорошо оснащенным, открытым ко всему новому. Хотелось бы меньше бюрократии и побольше студентов, которые понимают, зачем они пришли сюда учиться.
Хочу пожелать преподавателям быть справедливыми, на мой взгляд, это самое важное качество. Будучи сотрудником факультета обучения иностранных граждан, я хотел бы, чтобы к нам каждый год приезжало все больше студентов из разных стран мира и у нас было много интересной работы.
Ірына Саматой,
старшы выкладчык кафедры літаратуры (1993-2019),
загадчык Народнага літаратурнага музея ўніверсітэта:
– У першую чаргу, універсітэт для мяне – месца працы, кавалак жыцця ў чвэрць стагоддзя, час станаўлення ў іпастасіі выкладчыка. Гэта перыяд прафесійнага ўдасканалення, накаплення вопыту працы з дарослымі людзьмі са сваім адметным светапоглядам. Трэба было гэта разумець і мяняць сябе, пераглядаць падыходы да навучання, выхавання, павышаць прафесійны ўзровень. Ад таго, як чалавек рэалізуе сябе ў працы, наколькі ён запатрабаваны, залежыць яго сацыяльны статус у грамадстве. У гэтым плане адбылося супадзенне маіх чаканняў і тых магчымасцей, якія былі прадстаўлены на факультэце.
Засталіся самыя глыбокія, прыемныя ўражанні ад працы з калегамі. І не толькі на роднай кафедры літаратуры, але і на кафедрах мовазнаўства, гісторыі, педагогікі і іншых. Старалася наладзіць добрыя стасункі са студэнтамі, у першую чаргу, чалавечыя. Узаемапаразуменне, даверлівыя адносіны – адзін са шляхоў да прафесійнага поспеху.
Хачу адзначыць, што ўсё сваё жыццё я рабіла тое, што любіла. І любіла, што рабіла.
Шчыра жадаю ўніверсітэту доўгіх гадоў росквіту, далейшага росту патэнцыяла – навуковага і творчага, перспектыўных праектаў і новых прафесійных адкрыццяў. Няхай наступныя пакаленні студэнтаў будуць дастойнымі сваіх папярэднікаў!
Вольга Канопліч,
начальнік вучэбна-метадычнага аддзела інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў:
– Універсітэт для мяне – гэта нават не частка жыцця, а амаль усё жыццё. Адразу ўспамінаецца юнацтва, калі ў 1986 годзе я стала студэнткай філалагічнага факультэта, пяць цудоўных гадоў студэнцтва, сустрэча з будучым мужам – выпускніком мастацка-графічнага факультэта. Заўсёды з вялікай удзячнасцю ўспамінаюцца выкладчыкі, якія сфарміравалі асобу і раскрылі лепшыя якасці характару і здольнасці маёй дачкі Дар’і – выпускніцы таксама філалагічнага факультэта.
У 1995 годзе на працу на кафедру беларускай літаратуры і сусветнай і айчыннай культуры мяне прымаў рэктар Віктар Ніканавіч Вінаградаў, які з павагай, цеплынёй і вялікім клопатам ставіўся да маладых спецыялістаў, успамінаюцца калегі – загадчык кафедры В.І. Русілка, дэкан факультэта В.І. Несцяровіч, выкладчыкі А.М. Канапелька. Л.І. Злобін, Г.А. Арцямёнак – усе, хто паўплываў на фарміраванне маіх кампетэнцый ў сцянах універсітэта. Пасля заканчэння аспірантуры пачалася праца ў сістэме дадатковай адукацыі дарослых у Інстытуце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў, дзе сёння займаю пасаду начальніка вучэбна-метадычнага аддзела.
Хочацца павіншаваць універсітэт з такой значнай датай – 110-годдзем поспехаў і дасягненняў на ўзроўні краіны і міжнародным узроўні. Ганаруся і ўдзячная калегам і слухачам інстытута – маёй пастаяннай крыніцы натхнення, людзям, якія не даюць стаяць на месцы, садзейнічаюць пастаяннаму пошуку і самаразвіццю. Ганаруся выпускнікамі ўніверсітэта і ІПК і ПК .
Хочацца пажадаць універсітэту далейшага росквіту, прырастання студэнтамі, магістрантамі, аспірантамі, слухачамі. Разам генерыруючы поспех, мы і далей будзем садзейнічаць поспеху ВДУ імя П.М. Машэрава на адукацыйнай прасторы!
Татьяна Разумейко,
педагог-психолог социально-педагогической и психологической службы:
– ВГУ для меня – большая, интересная, насыщенная история моей студенческой и профессиональной жизни.
От всего сердца я поздравляю свой родной вуз. Желаю изобилия, процветания, успехов, новых научных открытий, высокого статуса и новых перспектив.
Пусть каждый преподаватель, сотрудник и студент будет здесь успешен и целеустремлен, вдохновлен и счастлив.
Пусть каждый день ВГУ осуществляет заветные мечты и помогает в достижении поставленных целей, открывает всевозможные новые горизонты для каждого из нас.
Вячеслав Шайнуров,
художник-оформитель Белорусского театра «Лялька»:
Для меня ВГУ имени П.М. Машерова – это ступенька к новой жизни. Университет помог мне обрести знания и опыт, которыми я буду пользоваться еще долгие годы. И с теплотой вспоминать веселое время учебы, общение с однокурсниками, поездки и походы. Это место, где я познакомился со множеством интересных людей, тех, кто увлечен своим делом и готов делиться знаниями.
Витебский университет для меня – это, конечно же, художественно-графический факультет. Без него я не могу себе представить ВГУ имени П.М. Машерова. Многочисленные художники, творящие на каждом углу; мастерские, пропахшие красками; работы, устилающие весь пол коридора; и серьезные, но любящие пошутить преподаватели. Все это и составляет в памяти по крупицам теплый образ ВГУ имени П.М. Машерова, который мы все любим и знаем. Очень жаль, что годы учебы пролетели так быстро.
Желаю нашему замечательному университету дальнейшего процветания, чтобы история становилась еще ярче и насыщеннее, чтобы больше талантливых выпускников радовали вас.
Іван Мартынкевіч,
дацэнт кафедры сацыяльна-гуманітарных навук ВДМУ:
– Гістарычны факультэт ВДУ імя П.М. Машэрава для мяне — адзін з самых цікавых і важнейшых этапаў жыцця, падчас якога ішло маё прафесійнае і асабістае станаўленне. На мой погляд, мне пашчасліла вучыцца менавіта ў той час, калі гістарычны факультэт перажываў лепшыя гады свайго існавання. А інакш проста не магло быць, бо з тым прафесарска-выкладчыцкім складам, які тады працаваў на гістарычным факультэце, мы не проста ўзбагачаліся пэўнымі ведамі па спецыяльнасці, але вучыліся будаваць стасункі паміж сабой, дабівацца пастаўленай мэты.
Часам здавалася, што некаторыя выкладчыкі да нас прад’яўляюць занадта завышаныя патрабаванні, але сёння я разумею, што гэта было абсалютна суадносна таму званню, якому мы хацелі адпавядаць, — званню гісторыка. Хацеў бы адзначыць яшчэ адну, на мой погляд, важнейшую рысу гістарычнага факультэта, якая была характэрна для нашых выкладчыкаў, — яны ніколі не разглядалі нас у якасці нейкага безасабовага матэрыялу, наадварот, імкнуліся разгледзіць і развіць тыя здольнасці, якія ў нас ёсць.
Павага да студэнтаў, чалавечнасць і неабыякавасць — усё гэта дазваляла ўспрымаць гістарычны факультэт не як месца вучобы, а як дом ведаў вялікай гістарычнай сям’і.