Беларускі празаік і драматург Іван Мележ у свой час казаў, што «Мова — гэта вялікі народны скарб. Яго нельга не паважаць, як нельга не паважаць родны народ». І гэта сапраўды так. А ці многа мы ведаем аб ёй? Нам у спадчыну засталася ўнікальная мова — жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная.
Давайце паразважаем: як па-руску сказаць адным словам «вырай». У першым значэнні гэта «тёплые страны, куда летят зимовать перелетные птицы», а ў другім – «стая перелетных птиц». А як адным словам сказаць «напиток из березового сока»? Беларуская мова сапраўды унікальная і непаўторная. У ёй існуюць словы, якія не маюць адпаведніка ў мове-суседцы. Прапаную вам, паважаныя чытачы бліжэй пазнаёміцца з некаторымі з іх.
ажына — ежевика |
знічка — падающая звезда |
Калі большасць з прпанавах слоў табе знаёма, то можна гучна сябе пахваліць. Ты — сапраўдны малайчына! Аднак прапаную табе яшчэ лепей замацаваць гэтыя словы ў сваёй памаці і прайсці невялікі тэст.
Паважаныя чытачы! Чаму б нам часцей не выкарыстоўваць родную мову ў паўсядзенным жыцці? На мой погляд, Дзень роднай мовы — нагода яшчэ раз задумацца пра лёс і будучыню той, якую мы завём нацыянальнай і матчынай. Я шчыра спадзяюся, што вам спадабаўся гэты артыкул i вы змаглi адчуць маё любiмае беларускамоўнае слова «натхненне». Натхненне размаўляць на роднай мове!
Аўтары Наталля Пушкарова,
Алена Юхно